Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Приближенный к силовикам телеграм-канал прокомментировал «взрывы в небе» над Гомельщиной: «Поражен транзитный гость»
  2. Историк изучил школьные учебники, вышедшие после 2020-го, и нашел утверждения, которые вам наверняка не понравится. Вот о чем речь
  3. «Больше никто не должен погибнуть». Трамп созвонился с Путиным
  4. Политзаключенную Елену Мовшук заставили уехать из Беларуси. Узнали условия ее освобождения
  5. Помните, как Кристина Тимановская попросила силовиков задержать ее бывшего мужа? Следственный комитет отреагировал
  6. Ситуация на валютном рынке: доллар продолжает заметно дешеветь, на это оперативно реагируют обменники
  7. Окончание войны на выгодных для РФ условиях высвободит ее ресурсы для участия в другом конфликте. На кого и когда она может напасть
  8. Стрижак рассказал о новой провокации беларусских силовиков
  9. Даже найти в продаже не так просто. Фермеры объяснили, почему в Беларуси сало дороже мяса
  10. Справедливый мир или сепаратные переговоры: как оценили вчерашние заявления Трампа по Украине и его звонок Путину
  11. Эти три популярных в Беларуси лекарства не считают безопасными в США и Европе (хотя вы точно их принимали). Рассказываем, в чем проблема
  12. «Мяне заказаў прарэктар». Выкладчыца БДУ расказала, як яе кінулі на Акрэсціна, каб прымусіць звольніцца
  13. Лукашенко озадачен ситуацией с валютой в стране — прокуратура продолжает реагировать на его обеспокоенность (есть наказанные)
  14. Пресс-секретарь Лукашенко прокомментировала освобождение двух политзаключенных и гражданина США
  15. Зачем силовики везли экс-политзаключенную к границе с маской на глазах? Спросили у BELPOL
  16. Почему в России замалчивают происходящее в Курской области и какие у Путина планы на территорию, захваченную ВСУ, — эксперты
Читать по-русски


У Міністэрстве абароны Расіі заявілі, што штурмавікі ПВК Вагнера пры падтрымцы падраздзяленняў ПДВ працягваюць спробы авалодаць кварталамі ў заходняй частцы Бахмута. Ва ўкраінскім Генштабе адзначылі, што нягледзячы на значныя страты, праціўнік працягвае весці наступальныя дзеянні на Ліманскім, Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Мар'інскім напрамках. У Інстытуце па вывучэнні вайны лічаць, што Расія, беручы пад увагу яе рэсурсы, можа стварыць сур’ёзную пагрозу для Украіны і НАТО ў доўгатэрміновай перспектыве.

Фото: facebook/GeneralStaff.ua
Фота: facebook/GeneralStaff.ua

Расказваем пра галоўнае са зводак штабоў і высноваў экспертаў на 415-ы дзень вайны ва Украіне.

Генштаб УСУ: цяжкія баі за горад Бахмут працягваюцца

За мінулыя суткі расійскія войскі нанеслі 19 авіяцыйных удараў, правялі 39 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню. Як паведамляе Генштаб УСУ ў ранішняй зводцы, ёсць пацярпелыя сярод мірнага насельніцтва.

— Расійскія войскі працягваюць засяроджваць асноўныя намаганні на вядзенні наступальных дзеянняў на Ліманскім, Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Мар'інскім напрамках. За мінулыя суткі на гэтых напрамках было адбіта 49 атак праціўніка. Самыя жорсткія баі ідуць за Бахмут і Мар'інку.

— На Валынскім, Палескім, Слабажанскім і Северскім напрамках расійскія войскі абстралялі 11 населеных пунктаў.

— На Купянскім напрамку абстрэлам падвергліся шэсць населеных пунктаў.

— На Ліманскім напрамку расійскія сілы беспаспяхова спрабавалі наступаць паблізу населеных пунктаў Дзіброва і Белагораўка. З артылерыі абстралялі шэсць населеных пунктаў.

— На Бахмуцкім напрамку працягваюцца цяжкія баі за горад Бахмут, расійскія войскі таксама правялі атакі ў раёнах Багданаўкі і Прадцечына, але поспеху не мелі. Ад абстрэлаў пацярпелі 13 населеных пунктаў.

— На Аўдзееўскім напрамку расіяне вялі беспаспяховыя наступальныя дзеянні ў кірунку Севернага, з артылерыі абстралялі сем населеных пунктаў.

— На Мар'інскім напрамку за мінулыя суткі ўкраінскія абаронцы адбілі шматлікія атакі расійскіх сіл у раёне населенага пункта Мар'інка Данецкай вобласці. Варожым абстрэлам падвергліся пяць населеных пунктаў вобласці.

— На Шахцёрскім напрамку за мінулыя суткі расійскія войскі наступальных дзеянняў не праводзілі, абстралялі шэсць населеных пунктаў.

— На Запарожскім і Херсонскім напрамках праціўнік працягвае абараняцца. Абстраляў побач з лініяй баявога судакранання 13 населеных пунктаў, у тым ліку Херсон.

— Авіяцыя Сіл абароны за мінулыя суткі нанесла тры ўдары па раёнах канцэнтрацыі асабовага складу і ваеннай тэхнікі расійскіх сіл.

— Падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі пабілі тры пункты кіравання, тры раёны канцэнтрацыі жывой сілы, узбраення і ваеннай тэхнікі расіян, склад боепрыпасаў, а таксама радыёлакацыйную станцыю і станцыю радыёэлектроннай барацьбы.

У Генштабе адзначаюць, што на акупаваных тэрыторыях Данецкай вобласці акупацыйныя ўлады актывізавалі дзейнасць па выдачы расійскіх пашпартоў: аддзелы міграцыйнай службы РФ працуюць без выходных, у прыярытэце — дзяржаўныя службоўцы і вайскоўцы першага армейскага корпуса.

Мінабароны РФ: авіяцыя для падтрымкі штурмавікоў у Бахмуце здзейсніла 14 вылетаў за суткі

У Міністэрстве абароны Расіі заявілі, што ў Харкаўскай вобласці спынілі дзеянні пяці дыверсійна-разведвальных груп УСУ.

— На Купянскім напрамку ўдарамі авіяцыі і агнём артылерыі Заходняй групоўкі войскаў пабітыя падраздзяленні УСУ ў раёнах населеных пунктаў Стальмахоўка Луганскай вобласці, Іванаўка і Двурэчная Харкаўскай вобласці. Усяго за суткі знішчаныя да 60 украінскіх вайскоўцаў, дзве баявыя браніраваныя машыны, тры аўтамабілі, а таксама дзве гаўбіцы Д-20.

— На Чырвона-Ліманскім напрамку ўдарамі авіяцыі, агнём артылерыі і цяжкіх агнямётных сістэм групоўкі войскаў «Цэнтр» нанесенае паражэнне падраздзяленням УСУ ў раёнах населеных пунктаў Серабранка Данецкай вобласці Чырвонапапоўка і Чырвоная Дзіброва Луганскай вобласці. Знішчаныя да 80 украінскіх вайскоўцаў, дзве баявыя браніраваныя машыны, два аўтамабілі, а таксама гаўбіца Д-30.

— На Данецкім напрамку штурмавыя атрады ПВК Вагнера вядуць баявыя дзеянні высокай інтэнсіўнасці па авалоданні кварталамі ў заходніх раёнах горада Арцёмаўск (Бахмут. — Заўв. рэд.). Падраздзяленні Паветрана-дэсантных войскаў, якія дзейнічаюць на флангах, аказваюць штурмавым атрадам падтрымку і спыняюць спробы даставіць у горад боепрыпасы і ўвесці рэзервы. Авіяцыя Паўднёвай групоўкі войскаў для падтрымкі штурмавых атрадаў у гэтым раёне здзейсніла 14 вылетаў. Ракетныя войскі і артылерыя выканалі 62 агнявыя задачы. Агульныя страты УСУ за суткі на гэтым напрамку склалі да 340 украінскіх вайскоўцаў, два танкі, пяць баявых браніраваных машын, чатыры аўтамабілі, баявая машына РСЗА «Град», а таксама гаўбіцы Д-20 і д-30.

— На Паўднёва-Данецкім і Запарожскім напрамках ударамі авіяцыі, агнём артылерыі групоўкі войскаў «Усход» нанесенае паражэнне жывой сіле і тэхніцы УСУ ў раёнах населеных пунктаў Вуглядар Данецкай вобласці, Марфопаль, Залізнічнае, Новаандрэеўка і Каменскае Запарожскай вобласці. За суткі на гэтых напрамках знішчаныя да 40 вайскоўцаў, дзве баявыя браніраваныя машыны, два пікапы, а таксама дзве гаўбіцы Д-30 УСУ. У раёне населенага пункта Чырвоная Крыніца Запарожскай вобласці знішчаны склад з боепрыпасамі ўкраінскіх войскаў.

— На Херсонскім напрамку ў выніку агнявога паражэння знішчаныя да 35 украінскіх вайскоўцаў, шэсць аўтамабіляў, баявая машына РСЗА «Град», а таксама самаходная гаўбіца «Акацыя».

Усяго за суткі, паводле МА РФ, нанесенае паражэнне 93 артылерыйскім падраздзяленням, жывой сіле і тэхніцы УСУ ў 136 раёнах. Сродкамі СПА перахопленыя шэсць рэактыўных снарадаў сістэмы залпавага агню HIMARS, знішчаныя шэсць украінскіх беспілотных лётных апаратаў.

Інстытут па вывучэнні вайны: у Расіі сур’ёзныя праблемы з аднаўленнем баявой моцы

Расія мае сур’ёзныя праблемы з аднаўленнем сваіх ваенных сіл, але ў перспектыве можа ператварыцца ў сур’ёзную пагрозу для Украіны. Пра гэта гаворыцца ў свежай зводцы амерыканскага Інстытута па вывучэнні вайны. Аналітыкі звяртаюць увагу на адпаведную заяву намесніка начальніка Галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштаба УСУ брыгаднага генерала Аляксея Громава, які заявіў, што, нягледзячы на цяперашнія няўдачы, не варта недаацэньваць мабілізацыйныя магчымасці Расіі. ISW нагадвае, што раней папярэджваў пра тое ж: Расія, улічваючы яе насельніцтва і магчымасці абаронна-прамысловай базы, можа аднавіць сваю баявую моц, каб пагражаць Украіне і NATO, калі прэзідэнт Пуцін у доўгатэрміновай перспектыве вырашыць карэнным чынам змяніць стратэгію краіны па размеркаванні рэсурсаў. Напрыклад, 17 студзеня міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу абвясціў пра планы сфармаваць цягам некалькіх гадоў 12 новых манеўраных дывізій.

Аднак пакуль Крэмль не распачаў ніякіх крокаў, неабходных для вайсковай рэарганізацыі, каб эфектыўна выкарыстоўваць наяўныя магчымасці для фармавання буйнамаштабных расійскіх сіл, заўважаюць аналітыкі. Усе цяперашнія меры па правядзенні прыхаванай мабілізацыі і наборы добраахвотнікаў за фінансавае ўзнагароджанне дазволяць умацаваць баявую моц толькі на кароткі перыяд, аддача ад такіх намаганняў будзе падаць, а выдаткі — узрастаць, кажуць у Інстытуце.

У ISW таксама адзначаюць, што ўкраінскія ацэнкі пацвярджаюць іх выснову пра тое, што цяпер Расія не ў стане праводзіць некалькі наступальных аперацый адначасова. Так, генерал Аляксей Громаў заявіў 13 красавіка, што расійскія войскі перакінулі частку сваіх сіл з Аўдзееўскага раёна для ўзмацнення наступальных аперацый вакол Бахмута і што Расія страціла ў Бахмуце з 30 сакавіка прыкладна 4000 вагнераўцаў і асабовага складу рэгулярных войскаў.

На што яшчэ звярнулі ўвагу эксперты:

  • расійскія войскі працягвалі абмежаваныя наземныя атакі на лініі Сватава — Крамянная;

  • расійскія войскі працягвалі наступаць у Бахмуце і атакаваць на лініі Аўдзееўка — Данецк;

  • расійскія сілы працягваюць умацоўваць свае пазіцыі на поўдні Украіны ў рамках падрыхтоўкі да патэнцыйнага ўкраінскага контрнаступлення;

  • Яўген Прыгожын і яго прыхільнікі працягваюць варагаваць з пецярбургскімі ўладамі і рэкламнымі кампаніямі, якія нібыта перашкаджаюць рэкрутынгу ПВК Вагнера;
  • паведамляецца, што ПВК Вагнера на акупаванай тэрыторыі вучыць украінскіх дзяцей абыходзіцца са зброяй у рамках расійскага руху «Юнармія».