Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Военные аналитики: Украина начала вывод своих войск из Курской области
  2. В Беларуси дорожает автомобильное топливо. На этот раз не на копейку
  3. Аднаўленне ваеннай дапамогі, неадкладнае спыненне агню: пра што дамовіліся ЗША і Украіна на першай сустрэчы па міры
  4. «У нас іншага шляху не было». Пагаварылі з экс-сілавіком, які перасякаўся з генпракурорам Шведам і быў паранены на пратэстах 2020-га
  5. КГК пожаловался Лукашенко на торговые сети, которые создают свои пекарни и конкурируют с хлебозаводами
  6. Рынак нерухомасці, відавочна, чакае новая рэальнасць. З чым гэта звязана і які прагноз у экспертаў
  7. Политика Трампа может напоминать хаос, но это не так: его тактику еще десять лет назад изучил американский журналист. Вот что он писал
  8. Кредиты на автомобили Geely снова подорожали. Под какие проценты сейчас выдают эти займы и сколько придется переплатить банку за 10 лет?
  9. Зеленский высказался по ситуации в Курской области
  10. Лукашэнка прыняў даверчыя граматы ад амбасадараў дзевяці краін. Хто ў спісе
  11. Большасць людзей у свеце дыхае брудным паветрам. Нормам СААЗ адпавядаюць толькі сем краін
  12. Гэты аналітык пяць гадоў таму прадказаў, што Турчына прызначаць прэм'ерам. Спыталі, ці стане ён пераемнікам Лукашэнкі
  13. Карпянкоў патлумачыў, чаму дроны «часам падаюць на тэрыторыі Беларусі», — ясней не стала
  14. Сталіца Расіі зазнала самую маштабную атаку беспілотнікаў з пачатку вайны
  15. Стала вядома, хто здзейсніў маштабную кібератаку на X. Маск сцвярджаў, што сляды вядуць ва Украіну
  16. Кремль молчит, а СМИ не знают, как освещать — как в России Z-сообщество и пропаганда отреагировали на итоги встречи Украины и США
Читать по-русски


У гутарцы з «Народнай воляй» шматразовы чэмпіён свету па кікбоксінгу і тайскім боксе Аляксей Кудзін расказаў пра сваё зняволенне, сям’ю і планы вярнуцца на рынг. Нагадаем, спартовец адседзеў 2,5 года ў шклоўскай калоніі і 28 снежня 2022 года выйшаў на свабоду. Праваабаронцы прызналі Кудзіна палітвязнем.

Аляксей Кудзін з жонкай. Фота: "Народная воля"
Аляксей Кудзін з жонкай. Фота: «Народная воля»

— Псіхалагічна мне было не вельмі складана зноў адаптавацца да грамадзянскага жыцця, хаця, безумоўна, ёсць свае нюансы, — кажа Аляксей. — Рэч у тым, што я заўсёды трэніраваўся — і да затрымання, і ў СІЗА, і ў калоніі, і цяпер — пасля выхаду на волю. Таму без перапынку падтрымліваў і фізічную форму, і сувязь з сям’ёй — была такая магчымасць.

— Ці памятаеце, як правялі апошнія суткі ў калоніі? Адчувалі нейкае хваляванне перад вызваленнем?

— Гэта быў звычайны шараговы дзень, які нічым асабліва не адрозніваўся ад папярэдніх. Прыйшоў час вызваляцца — здаеш рэчы, бялізну… Звычайна выпускаюць з калоніі ў 9−10 раніцы. Ідзеш на КПП, табе аддаюць дакументы, асабістыя рэчы. І далей, як кажуць, выйшаў — і забыў. І пра цябе ў калоніі забылі.

Таму, я вам шчыра скажу, у маім выхадзе на волю не было нейкай рамантыкі. А псіхалагічна я і так увесь час быў дома, разам са сваёй сям’ёй.

— Як вам шклоўская калонія?

— Як я ўжо казаў, у мяне там была магчымасць трэніравацца. Прыемна здзівіла таксама мясцовая бібліятэка. Я адразу туды запісаўся і шмат чытаў. У тым ліку беларускамоўных класікаў — Уладзіміра Караткевіча, Івана Мележа, Якуба Коласа, Івана Шамякіна…

Прачытаў шмат кніг на гістарычную тэматыку. Можна нават сказаць, што мінулы год я прысвяціў не толькі заняткам спортам, але і гістарычнай адукацыі. У калоніі для мяне ў прыярытэце былі кнігі і трэніроўкі.

— Дзе вам было складаней — у калоніі ці ў следчым ізалятары?

— У СІЗА было складаней у тым плане, што там ты круглыя суткі знаходзішся ў закрытай прасторы і ў цябе ёсць усяго гадзіна ці паўтары на прагулку.

А ў калоніі свабаднейшая прастора. У бараку звычайна 70−75 чалавек, але на тэрыторыі папраўчай установы ёсць лакальны ўчастак, дзе можна пазаймацца нечым, пагуляць на лаўцы ў нарды ці даміно. На кухні ёсць халадзільнік, у якім у кожнага асуджанага сваё невялікае месца для прадуктаў.

Для мяне гэта было як служба ў арміі, але з некаторымі асаблівасцямі. Пад’ём быў у 5.30 ці 5.40 раніцы, адбой — у 21.40−21.45.

— А ў СІЗА колькі чалавек было ў вашай камеры?

— Па-рознаму, бо я прайшоў праз розныя ізалятары. Мяне ж затрымалі ў Расіі, таму спачатку змясцілі ў мясцовае СІЗА, дзе было звычайна 5−6 чалавек. Прыкладна столькі было са мной і ў беларускіх следчых ізалятарах. Хаця, напрыклад, калі знаходзіўся ў СІЗА на Валадарскага, то ў камеры было толькі два чалавекі — я і яшчэ адзін арыштант.

Сергей_Кудин_с_женой_в_день_освобождения. Фото: Instagram-акаунт жены Алексея Кудина Татьяны
Аляксей Кудзін з жонкай у дзень вызвалення. Фота: Instagram-акаунт жонкі Кудзіна Таццяны

— А як вы наогул трапілі ў Расію? Ведалі ж, напэўна, што там таксама могуць затрымаць…

— У Расію я паехаў да сваякоў і па іншых справах — неабходна было вырашыць і закрыць некаторыя асабістыя і спартыўныя пытанні. Я там ні ад кога не хаваўся і не «шыфраваўся», бо не лічыў сябе злачынцам. Я 17 гадоў быў у спорце высокіх дасягненняў, славіў сваімі вынікамі краіну і разумеў, што я не крымінальнік. Таму спакойна перамяшчаўся па Маскве і нават змяшчаў у інстаграме свае фота. Але роўна праз два месяцы пасля майго прыезду ў Расію быў затрыманы.

— Затрымлівалі ў Маскве?

— Так, 21 студзеня гэта адбылося. Адправілі ў Кашырскае СІЗА, што ў Маскоўскай вобласці.

— Ці адрозніваюцца расійскія следчыя ізалятары ад беларускіх?

— Скажам так: усюды па-рознаму. Напрыклад, у Кашырах былі адны ўмовы ўтрымання, у Зеленаградскім СІЗА, дзе давялося таксама прабыць пэўны час, — трохі іншыя.

А ўвогуле трэба разумець, што ізалятар — гэта ізалятар. І ў гэтым плане няма вялікага адрознення ні ў Расіі, ні ў Беларусі.

— Было спадзяванне, што з Расіі вас усё-такі не дэпартуюць у Беларусь?

— Натуральна, надзея на гэта заставалася, я свае шанцы на дэпартацыю ацэньваў як пяцьдзясят на пяцьдзясят. А пасля ўжо супакойваў сябе думкай, што як будзе, так і будзе. Пакінуць — значыць пакінуць. Дадому — няхай будзе так.

— Як аднакамернікі ставіліся да чалавека, калі даведваліся, што ён чэмпіён свету па кікбоксінгу і тайскім боксе? Яны ведалі пра вашы дасягненні ў спорце ці вы гэта хавалі?

— Я хачу сказаць, што ў месцах зняволення імя ідзе паперадзе цябе. У Расіі, напрыклад, не паспеў заехаць у СІЗА — а там ужо ўсе ведалі, хто я і чым раней займаўся.

І варта адзначыць, што ставіліся з павагай. Усё-такі там паважаюць культ сілы і тое, як ты сябе паводзіш падчас зносін. Спачатку ацэньваюць вонкава, а потым і ўнутрана. Калі чалавек не толькі фізічна моцны, а яшчэ і адукаваны, сочыць за сваім языком, то павага да такога будзе ў любым месцы зняволення. І, як кажуць, людзі да цябе пацягнуцца.

— У вас не было канфліктаў з іншымі зняволенымі?

— Ніводнага разу за два гады — ні ў СІЗА, ні ў лагеры! Ні ў маральным плане, каб з кімсьці моцна пасварыліся, ні тым больш у фізічным. Я чалавек камунікабельны і заўсёды шукаю канструктыўнага дыялогу. Нават калі чалавек да канца не разумее сітуацыі і стараецца паводзіць сябе агрэсіўна.

Я ў такім выпадку казаў: «Табе трэба супакоіцца, тым больш што нам яшчэ разам сядзець. Я магу цябе з лёгкасцю супакоіць фізічна, але не варта даводзіць да гэтага». У мяне былі 2−3 такія спакойныя размовы за ўвесь час.

Адзін асуджаны, які раней лячыўся ў ЛПП, спрабаваў мне неяк даказаць сваю пазіцыю, але я яму адказаў каротка: «Ідзі сваёй дарогай, мы з табой абсалютна розныя людзі. Ты п’еш таблетачкі ад алкагалізму, а я трэніруюся. Гэта мае нары, а тыя — твае. Да пабачэння!»

— А з адміністрацыяй СІЗА і калоніі як складваліся адносіны?

— Таксама ўсё было нармальна — ніякага ціску ці нечага іншага. Магчыма, гэта звязана з тым, што я быў вядомы ў спартыўных колах чалавек, меў шмат узнагарод. Урэшце, я шмат што зрабіў для нашай краіны.

— Які ў вас быў графік трэніровак у ізалятарах і ў шклоўскай калоніі?

— У расійскіх СІЗА звонку былі спартыўныя дворыкі, і там мне дазвалялі трэніравацца па тры, а то і па чатыры гадзіны ў дзень. У 8 гадзін раніцы выходзіў у дворык і да 11.00−12.00 займаўся. Сядзеў з хлопцамі, якія таксама раней выступалі ў розных відах спорту на ўзроўні зборнай, таму мы трэніраваліся разам. У нас нават былі пальчаткі і лапы, снарады для заняткаў спортам. Там атрымлівалася паўнавартасна займацца.

У СІЗА на Валадарскага, дзе я прабыў не так шмат часу, каля гадзіны адводзіў трэніроўкам, а ў жодзінскім ізалятары таксама знайшоў аднадумцаў — хлопцы раней хадзілі ў спартыўныя секцыі. Адным словам, у нас была спартыўная камера. А адзін хлопец, калі паназіраў за нашымі заняткамі, пачаў курыць па мінімуме і кінуў есці маянэз з кетчупам. У яго вага была каля 140 кілаграмаў, а за два з паловай месяцы ён скінуў больш за 20 кілаграмаў.

Гадзіну мы займаліся ў дворыку, а потым яшчэ столькі ж працавалі ў камеры. Падцягваліся на кратах, адціскаліся ад падлогі, накачвалі прэс і рабілі гіперэкстэнзію (практыкаванне для ўмацавання ніжняй часткі спіны)… Карацей кажучы, мазгі і цела працавалі, а ў экстрэмальных умовах галава пастаянна прыдумляла нешта новае.

Што да калоніі ў Шклове, то там таксама было дзе і спортам займацца, і лёгкія прабежкі рабіць.

— Для паўнавартасных трэніровак неабходнае яшчэ і збалансаванае харчаванне…

— Блізкія мне пастаянна перадавалі перадачы — дазвалялася ў пэўны перыяд 50 кілаграмаў прадуктаў і 10 кілаграмаў гародніны. У мяне быў менш цяжкі артыкул, таму перадачы даходзілі кожныя тры месяцы. У дадатак можна было пералічваць да 6 базавых велічынь на мой рахунак у калоніі, таму ў краме можна было яшчэ нешта дакупіць, калі чагосьці не хапала. Там былі і курыца, і малочная прадукцыя, і каўбасныя вырабы… Што хочаш — тое і купляй.

Я прасіў, каб жонка дасылала мяса, сыр, спартыўныя пратэінавыя батончыкі, таму за харчаваннем сачыў. Напрыклад, цалкам прыбраў са свайго рацыёну цукар, пячэнне і іншыя такога кшталту прадукты. Разумеў, што не варта арганізму расслабляцца. Праявіш слабасць — пасля не нагоніш тое, што ўпусціў. Тым больш што цвёрда ведаў: пасля выхаду на волю зноў буду трэніравацца і выступаць на спаборніцтвах.

Так, не хапала за кратамі працы ў пары, але гэта я дабіраю цяпер. Натуральна, адчуваецца, што даўно не працаваў, але думаю, што праз месяц буду ў форме.

Сям'я Аляксея Кудзіна. Фота: "Народная воля"
Сям’я Аляксея Кудзіна. Фота: «Народная воля»

— Атрымлівалі лісты, калі адбывалі тэрмін?

— Вельмі шмат людзей пісала за што я ім вельмі ўдзячны. Стараўся з усімі ліставацца. У мяне быў рэкорд, калі за суботу-нядзелю адказаў адразу на 43 лісты. На жаль, калі вызваляўся, лісты, якія мне дасылаліся, не аддалі і, магчыма, знішчылі.

— Аляксей, а ці падтрымлівалі вы сувязь са сваім трэнерам?

— Так, праз жонку была сувязь і з трэнерам, і з менеджарам. Пяць разоў на тыдзень дазваляўся званок дадому, таму я быў у курсе ўсіх апошніх падзей у нашай спартыўнай сферы.

Паўтаруся, душой я быў дома, разам са сваёй сям’ёй і сябрамі. Я па жыцці аптыміст, як і мая жонка Таццяна. Ёй, безумоўна, няпроста давялося з пяццю дзецьмі, але яна таксама моцны чалавек.

— Наколькі вядома, Таццяна вас і сустракала ў Шклове пасля вашага выхаду на волю…

— У Шклоў прыехала і жонка, і дзеці. Мы адразу ж заехалі на першую па дарозе аўтазапраўку, дзе я купіў вялікае латэ і два фрэнч-догі. Можна было дазволіць сабе і такую ежу ў такі дзень.

Калі прыехалі дадому, то пасядзелі крыху за сталом з сям’ёй і бацькамі, але асаблівай феерычнасці з танцамі і салютамі не было. Проста пасядзелі і пагаварылі. Нібыта я на нейкі час з’язджаў з сям'і на доўгатэрміновыя зборы. Потым была падрыхтоўка да навагодніх святаў, бо я вызваліўся 28 снежня, а ўжо 3 студзеня я адправіўся на першую за два гады паўнавартасную кросавую прабежку.

— Відаць, дзеці ад вас не адыходзілі?

— Так і было. Тата мусіў адводзіць і ў школу, і ў дзіцячы садок. У нейкі дзень трэба было весці малодшую дачку ў садок, прачнуўся ў сем раніцы, пачаў шукаць у шафах адзенне дачкі. Шукаю і разумею: я цяпер не ведаю, што дзе знаходзіцца. Пакуль сабраў дачку — аж потам пакрыўся, быў сапраўдны лёгкі стрэс. Праўда, з часам прызвычаіўся.

Натуральна, Новы год таксама сустракалі вузкім сямейным колам. Усё было цёпла і душэўна.

— За кратамі Новы год адзначалі таксама?

— Вядома, ніякіх святкаванняў там не дазваляецца, хаця крыху святочнай атмасферы дадаецца. У калоніі асуджаныя збіраюцца невялікімі групамі, купляюць прадукты ў краме, робяць пірагі і торты. Я быў уражаны тым, як смачна гатуюць людзі, якія ўжо працяглы час знаходзяцца ў калоніі. Што толькі не прыдумляюць, мясныя і салодкія торты, розныя соусы самі гатуюць… Чалавек у любых умовах хоча заставацца чалавекам.

Я, дарэчы, на Новы год дазволіў сабе выпіць у калоніі дзіцячага безалкагольнага шампанскага, якое набылі ў мясцовай краме.

— Чым вы займаліся месяц пасля вызвалення?

— У асноўным была кросавая падрыхтоўка, праца на турніку і з гірамі. Таксама ў спартыўным дыспансеры праходзіў паўнавартаснае абследаванне, бо трэба ведаць пра свой сённяшні рэальны фізічны стан. Дык вось па выніках абследавання сёння мой фізічны стан па пяцібальнай сістэме можна ацэньваць на чатыры.

Вечарам я каля гадзіны гуляю на вуліцы з сабакам, таму гэта такая дадатковая кардыяпраца. Таксама, як ужо казаў, пачаў працаваць у парах.

— Якія ў вас планы на гэты год? На рынг, відаць, яшчэ не выйдзеце?

— Сёлета ў маіх планах правесці як мінімум тры баі. У мяне ёсць вялізнае жаданне гэта ажыццявіць, тым больш што адчуваю сябе проста цудоўна.

— Сакрэт, з кім збіраецеся выйсці на рынг?

— Пра гэта рана гаварыць, бо пакуль усё на стадыі перамоваў. Таму не варта нічога загадваць.

— Напэўна, да баёў з вашым удзелам будзе дадатковая цікавасць, і іх арганізатары на гэтым могуць нядрэнна зарабіць. Анонсы будуць такога кшталту: «Чэмпіён свету выйшаў з турмы і збіраецца вярнуць свой тытул!»

— Магчыма, той факт, што я пабываў у калоніі, будзе надаваць матчам нейкі дадатковы інтарэс, і заўзятары захочуць убачыць, у якой я форме пасля двух гадоў у зняволенні. Ды і маім супернікам, напэўна, будзе цікава паглядзець, ці моцна мяне змянілі абставіны.

— Дарэчы, пра абставіны… Не шкадуеце пра тое, што зрабілі ў 2020 годзе, праз два гады за кратамі?

— Па жыцці я жорсткі аптыміст, таму ні пра што не шкадую. Калі было наканавана так здарыцца — нічога не зробіш. Гэта ўжо стала гісторыяй і майго жыцця, і маёй сям'і.

Але сёння трэба глядзець у будучыню і ісці далей. У мяне ўжо ёсць чатыры чэмпіёнскія паясы. Таму для круглай лічбы чаму б не ўзяць пяты?