Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. У Дзяржынску 16-гадовая дзяўчына памерла пасля выкарыстання вейпа
  2. Новы прэм'ер заявіў, што бачыць для Беларусі «чорных лебедзяў». Расказваем, якія праблемы ў эканоміцы могуць «ірвануць»
  3. Путин заговорил о «Новороссии как неотъемлемой части России» — вот на какие территории он намерен претендовать и после прекращения огня
  4. Турчын: Эканоміка Беларусі мусіць быць гатовая да «чорных лебедзяў»
  5. Зеленский сменил начальника Генштаба ВСУ
  6. Рэкорд па даляры, якога ніхто не чакаў: прагноз па валютах
  7. Пайшоў з жыцця 32-гадовы Максім Чарняўскі — заснавальнік суполкі «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» пачатку 2010-х
  8. Появилось расследование о еще одной резиденции Лукашенко. Рассказываем интересные факты
  9. Сбежал из суда, отобрав пистолет у конвоира, и годами был в бегах. Вспоминаем историю «самого дерзкого преступника Беларуси»
  10. «Автократы в Москве и Минске будут праздновать кончину». Американские власти исполнили мечту беларусских
  11. У Латвіі хочуць часткова закрыць пункт пропуску «Патэрніекі» — «Грыгароўшчына». У чым прычына
  12. «Вядзецца актыўная падрыхтоўка». Даведаліся, калі суседнія краіны ЕС плануюць пускаць беларусаў па новых правілах
  13. «Адчуць сябе маленькімі лэдзі». Дзіцячыя конкурсы прыгажосці больш небяспечныя, чым дарослыя, — але бацькі па-ранейшаму аддаюць туды дачок
Читать по-русски


/

У суботу, 19 кастрычніка, Аляксандр Лукашэнка быў на абласных «Дажынках» у Валожыне. Ён дапусціў, што яго пераемнікам можа стаць былы кіраўнік яго адміністрацыі і цяперашні намеснік кіраўніка УНС Аляксандр Косінец, але той адмовіўся. Пасля гэтага дыялогу супрацоўніца Агенцтва тэленавін задала кіраўніку Мінаблвыканкама і былому віцэ-прэм'еру Аляксандру Турчыну нечаканае пытанне.

Глава Минского облисполкома Александр Турчин на "Дажынках-2024" в Воложине. Минская область, 19 октября 2024 года. Скриншот видео АТН
Кіраўнік Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын на «Дажынках-2024» у Валожыне. Мінская вобласць, 19 кастрычніка 2024 года. Скрыншот відэа АТН

-Такая цікавая гутарка ў вас сёння адбылася па прылёце кіраўніка дзяржавы… — падышла супрацоўніца АТН да Аляксандра Турчына пасля размовы з Лукашэнкам.

— Ну так, цікава, — замяўся чыноўнік.

— Я проста згадала, а памятаеце перыяд, калі з вас рабілі пераемніка? — удакладніла яна.

— Ну… слухайце… можа быць. Я неяк не асабліва звяртаю ўвагу, хто там і з каго робіць пераемніка, — захваляваўся Турчын.

— Але лепш губернатарам быць? Вам жа прапанавалі на наступны год (Лукашэнка спытаў у Косінца, ці пакіне той Турчына на пасадзе «губернатара», калі стане прэзідэнтам. — Заўв. рэд.).

— Вядома-вядома, — паспяшаўся запэўніць Турчын і пачаў тлумачыць: — Ведаеце, плюс працы губернатара, калі ты бачыш вынік сваёй працы. Праца губернатара адна з самых складаных, бо шмат зон адказнасці: і адукацыя, і ахова здароўя, і вёска, і прамысловасць. Вельмі добра, калі ты нешта робіш. Валожыншчына — прыклад, вось мы ўсе разам зрабілі — бачым вынік.

Нагадаем, Аляксандр Турчын са жніўня 2018 да снежня 2019 года быў першым віцэ-прэм'ерам (самым маладым чыноўнікам на гэтай пасадзе). Ён уваходзіў у каманду тагачаснага прэм’ер-міністра Сяргея Румаса, на якога ўскладалі надзеі што да рэфармавання эканомікі краіны.

Турчын падтрымліваў лічбавізацыю, курыраваў пабудову IT-краіны, выступаў за стварэнне ў Беларусі Міністэрства лічбавай эканомікі. Ён лічыў неабходным дэкрыміналізацыю эканамічных злачынстваў, казаў, што поспех бізнесу — гэта рост беларускай эканомікі.