Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Стала вядома, хто здзейсніў маштабную кібератаку на X. Маск сцвярджаў, што сляды вядуць ва Украіну
  2. Политика Трампа может напоминать хаос, но это не так: его тактику еще десять лет назад изучил американский журналист. Вот что он писал
  3. Рынак нерухомасці, відавочна, чакае новая рэальнасць. З чым гэта звязана і які прагноз у экспертаў
  4. Аднаўленне ваеннай дапамогі, неадкладнае спыненне агню: пра што дамовіліся ЗША і Украіна на першай сустрэчы па міры
  5. Карпянкоў патлумачыў, чаму дроны «часам падаюць на тэрыторыі Беларусі», — ясней не стала
  6. «У нас іншага шляху не было». Пагаварылі з экс-сілавіком, які перасякаўся з генпракурорам Шведам і быў паранены на пратэстах 2020-га
  7. Большасць людзей у свеце дыхае брудным паветрам. Нормам СААЗ адпавядаюць толькі сем краін
  8. Лукашэнка прыняў даверчыя граматы ад амбасадараў дзевяці краін. Хто ў спісе
  9. Зеленский высказался по ситуации в Курской области
  10. Кредиты на автомобили Geely снова подорожали. Под какие проценты сейчас выдают эти займы и сколько придется переплатить банку за 10 лет?
  11. Гэты аналітык пяць гадоў таму прадказаў, што Турчына прызначаць прэм'ерам. Спыталі, ці стане ён пераемнікам Лукашэнкі
  12. Военные аналитики: Украина начала вывод своих войск из Курской области
  13. Сталіца Расіі зазнала самую маштабную атаку беспілотнікаў з пачатку вайны
  14. Кремль молчит, а СМИ не знают, как освещать — как в России Z-сообщество и пропаганда отреагировали на итоги встречи Украины и США
  15. КГК пожаловался Лукашенко на торговые сети, которые создают свои пекарни и конкурируют с хлебозаводами
  16. В Беларуси дорожает автомобильное топливо. На этот раз не на копейку
Читать по-русски


У аўторак, 4 чэрвеня, завяршыўся візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Манголію. У гэтай краіне палітык прабыў чатыры дні, за якія паспеў пакрыўдзіцца на мясцовых журналістаў, пастраляць з лука, пасадзіць дрэвы і атрымаць у падарунак двух коней. Навошта Лукашэнка паехаў у краіну, дзе не быў ні разу за больш чым 30 гадоў дыпламатычных адносін? Якія мэты ён пераследаваў? «Люстэрка» спытала ў экспертаў.

Александр Лукашенко во время пресс-конференции в Государственном дворце в Улан-Баторе, Монголия, 3 июня 2024 года. Фото: Reuters
Аляксандр Лукашэнка падчас прэс-канферэнцыі ў Дзяржаўным палацы ва Улан-Батары, Манголія, 3 чэрвеня 2024 года. Фота: Reuters

«Турыстычная кампанента візіту пераважала»

Палітычны аналітык Аляксандр Фрыдман лічыць, што паездку Лукашэнкі ў Манголію можна назваць палітычным турызмам, які прапаганда выдае за вялікі поспех на дыпламатычным полі.

— Мы бачылі Лукашэнку ў музеі Чынгісхана, на нейкім свяце, ён страляў з лука, — заўважае Фрыдман. — Турыстычная кампанента візіту пераважала нават па аб’ёме таго, што нам паказвае афіцыйная прапаганда. Вядома, гэта карпатлівая праца Сяргея Алейніка, узначаленага ім Міністэрства замежных справаў і іншых ведамстваў, якія працавалі над гэтым візітам. З аднаго боку, Лукашэнку хочацца ездзіць, яму цікава паглядзець на новыя краіны, у якіх ён раней не быў. Але насамрэч гэта выглядае вельмі сціпла, як і паездкі ў Зімбабвэ або Экватарыяльную Гвінею. Вядома, прапаганда распісвае, якія ёсць магчымасці ад супрацоўніцтва з Манголіяй, але я думаю, што вялікіх праектаў у выніку не будзе.

Палітычны аглядальнік інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандр Класкоўскі таксама ўпэўнены, што паездка ў Манголію пераследавала хутчэй прапагандысцкія, чым практычныя мэты. Эксперт заўважае, што пра гэта прагаварыўся і сам палітык.

— Ён зрабіў гэта, калі спрачаўся з тамтэйшай апазіцыяй, сказаўшы, што ў Беларусі і Манголіі мізэрны аб’ём тавараабароту, усяго 30 мільёнаў даляраў, таму ён не для выгады прыехаў, — кажа Аляксандр Класкоўскі. — Вядома, гэта вельмі мала. І хоць разам з Лукашэнкам прыбыла цэлая дэлегацыя з бізнесоўцаў, дырэктараў і міністраў, я думаю, што ў сілу аб’ектыўных прычын ніякага скачка ў двухбаковым гандлі не здарыцца. Таму што і краіна далёкая, і рынак у ёй не вельмі ёмісты — там усяго трохі больш за 3,4 мільёна насельніцтва.

«Мангольская апазіцыя „пашчыпала“ госця даволі сур’ёзна»

На думку Аляксандра Фрыдмана, наўрад ці Лукашэнку ўдалося моцна палепшыць свой імідж гэтай паездкай. Палітолаг заўважае, што супраць палітыка граюць нават кадры афіцыйнай прапаганды.

— Асабліва звяртае на сябе ўвагу фотаздымак Лукашэнкі з прэзідэнтам Манголіі Ухнаагійнам Хурэлсухам, — адзначае Фрыдман. — Прыкметная розніца ва ўзросце — прэзідэнт Манголіі нарадзіўся ў 1968 годзе, а Лукашэнка — у 1954-м. Усё тое, што яго прэс-служба звычайна хоча схаваць (фізічная форма, стан здароўя і ўзрост), на фоне прэзідэнта Манголіі, які выглядае сапраўды лепш, становіцца вельмі прыкметным.

Александр Лукашенко и президент Монголии Ухнаагийн Хүрэлсүх после пресс-конференции в Государственном дворце в Улан-Баторе, Монголия, 3 июня 2024 года. Фото: Reuters
Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Манголіі Ухнаагійн Хэлрэлсух пасля прэс-канферэнцыі ў Дзяржаўным палацы ва Улан-Батары, Манголія, 3 чэрвеня 2024 года. Фота: Reuters

Пра піяр-правалы Лукашэнкі падчас візіту ў Манголію кажа і Аляксандр Класкоўскі. Палітычны аналітык «Позірку» адзначае, што гэтаму спрыяла наяўнасць у азіяцкай краіне дэмакратычнай палітычнай сістэмы і свабодных СМІ.

— Спачатку былы прэзідэнт Манголіі Элбэгдорж Цахіагійн нагадаў Лукашэнку, што над ім вісіць пагроза ордара Міжнароднага крымінальнага суда, — кажа Класкоўскі. — Вядома, мангольскі палітык паставіў калёсы наперадзе каня, бо фармальна ордар яшчэ не выпісаны, але гэта стварыла непрыемны фон для візіту. Але яшчэ Лукашэнка, здаецца, быў ашаломлены тым, што ў Манголіі ёсць апазіцыйная прэса і палітычная апазіцыя. Яны ніякія не «збеглыя», а спакойна жывуць у сваёй краіне. І яны «пашчыпалі» гэтага госця даволі сур’ёзна. Ён нават не вытрымаў і ўступіў у публічную палеміку з мангольскай апазіцыяй.

Чытайце таксама