Сацсетка X 20 лютага заблакавала старонку ўдавы Аляксея Навальнага Юліі, але праз паўгадзіны аднавіла доступ да ўліковага запісу.
Раней падчас спробы зайсці на старонку карыстальнікі бачылі толькі паведамленне: «Дзеянне ўліковага запісу прыпыненае. X прыпыняе дзеянне ўліковых запісаў, якія парушаюць [карыстальніцкія] правілы X». Неўзабаве доступ да ўліковага запісу быў адноўлены. У сацсетцы патлумачылі, што акаўнт Юліі Навальнай быў заблакаваны праз памылку ў механізме абароны ад «маніпуляцый і спаму».
Акаўнт Юліі Навальнай у X, створаны ўчора, раней трапіў у пошукавы бан, яе першапачатковыя твіты не былі бачныя ў рэплаях, піша «Медыязона».
За дзень на старонку падпісаліся амаль 100 тысяч чалавек, там выйшла тры пасты. Юлія Навальная ў тым ліку апублікавала ў X свой відэазварот, у якім паабяцала працягнуць справу мужа; у яго на момант блакавання было больш за 4,6 мільёна паказаў. Апошнім Юлія Навальная сёння выклала зварот маці апазіцыянера, Людмілы Навальнай, да Уладзіміра Пуціна з патрабаваннем выдаць сям'і цела сына.